Краснаслабодскі сельсавет (Быхаўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснаслабодскі сельсавет. Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Слабада.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Узніцкі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Узнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Узнікі перайменавана ў Чырвоную (Красную) Слабаду[1], а сельсавет — у Краснаслабодскі. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Краснаслабодскага сельсавета існавалі пасёлкі Беларусь, Шакілаўка, Сідабор’е, Чапаева, Закал, жыхары якіх перасяліліся ў іншыя месцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніканавіцкага сельсавета[2]
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 951 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — таджыкі[4].
Зноскі
- ↑ Чырвоная слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 320
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
- Краснаслабодскі сельсавет (Быхаўскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Быхаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.