Красныстаў
Красныстаў[1] (руск.: Красностав, укр.: Красныстав, польск.: Krasnystaw) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Краснастаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Красныстаў. Займае плошчу 23,07 км². Насельніцтва 19 778 чалавек (на 2010 год). Размешчаны на рацэ Вепш.
Гісторыя
Красныстаў паўстаў побач са старажытнарускім горадам Шчакараў (польск.: Szczekarzew). Быў павятовым цэнтрам у Холмскай зямлі Рускага ваяводства. Канцлер Ян Замойскі перабудаваў на рэзідэнцыю Краснастаўскі замак XІV стагоддзя. У XVI стагоддзі тут дзейнічалі две праваслаўныя царквы, русіны складалі каля трэці жыхароў (а па некаторым дадзеным былі нават большасцю).
Горад з 1394 года. У XV стагоддзі, знаходзячыся на гандлёвым шляху Памераніі і Люблін—Львоў, горад квітнеў. У 1525 годзе Красныстаў атрымаў права захоўваць соль і мёд. Ён быў таксама цэнтрам гандлю і рамёстваў. З 1490 па 1826 гады ён быў рэзідэнцыяй біскупаў хэлмскіх. Ён таксама служыў у якасці крэпасці акругі. У сярэдзіне XVII стагоддзя, падчас польска-шведскіх войнаў, былі разбураны замак і гарадскія сцены. З 1795 года горад адышоў да Аўстрыі, з 1809 года — герцагства Варшаўскага, а з 1815 года ў Царстве Польскім (у складзе Расійскай імперыі). У XIX стагоддзі горад быў цэнтрам абслугоўвання. У 1916 годзе ў Красныстаў была праведзена чыгунка.
У 1919—1975 і з 1999 года Красныстаў з’яўляецца цэнтрам павета.
Літаратура
- Wielka Encyklopedia PWN, Warszawa 2003, t. 14, s. 549-550, ISBN 83-01-13357-0 t. 1-30; (польск.)
- str.641-644 (Krasnystaw), Tom IV (Kęs – Kutno), “Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich”, w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego, 1880–1902 r. (польск.)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Красныстаў
- * Historia Krasnegostawu Архівавана 20 кастрычніка 2008. (польск.)
- Афіцыйная старонка горада; (польск.)
- Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2007 (Насельніцтва, пляц і гушчыня па дадзеных Цэнтральнага статыстычнага офіса Польшчы). (польск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Краснастаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.