Крацінга
Крацінга́[2] (літ.: Kretinga, да 1915 года афіцыйная назва Кротынген, ням.: Crottingen, таксама Krottingen, Krettingen)) — горад у заходняй Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крацінгскага раёна Клайпедскага павета. Колькасць насельніцтва каля 21,5 тыс. чалавек.
Крацінга адносіцца да этнаграфічнай вобласці Жамойць. З’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў рэгіёна, першы ўспамін адносіцца да 1253 года, як успамін аб касцёле «Крэцін» Курляндскага біскупства.
Ян Караль Хадкевіч, калі валодаў вёскай Крацінга, пабудаваў побач з вёскай горад у 1609 годзе і назваў яго ў свой гонар — «Каральштат», які пазней атрымае назву «Крацінга»[3].
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — Statistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 62.
Літаратура
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крацінга
Катэгорыя·Населеныя пункты Крацінгскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.