wd wp Пошук:

Крукава (Сафонаўскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Крукава. Крукава (руск.: Крюково) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва — 5 жыхароў (2007 год).

Геаграфія

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 22 км на паўночны захад ад Сафонава, за 8 км на поўнач ад аўтамагістралі M1, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Нікола-Пагарэлаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя

Вядомая прынамсі з 1654 года (падаравана царом Аляксеем Міхайлавічам разам з велізарнай вотчынай стольніку Лыкошыну пасля захопу Смаленску які належыў Рэчы Паспалітай). У канцы XVIII ст. уладальнікам вёскі становіцца Андрэй Багдановіч Лыкошын, які ў перыяд з 1780 па 1789 год уладкоўвае ў сяле радавую сядзібу. У гэтым жа годзе Крукава становіцца сялом (уладальнікам вёскі пабудавана каменная царква). Па заўвагах пляменніка Андрэя Лыкошына Уладзіміра Іванавіча: «Сядзіба гэта была цудоўная, усе будовы каменныя, велізарныя сады, аранжарэі, адмысловы будынак тэатра, — адным словам, усе дзівацтвы раскошы, якую ў той час можна было бачыць у хатах вяльможаў…»

Пасля сяло перайшло ва ўладанне тайнаму саветніку, Ніжагародскаму, а потым Санкт-Пецярбургскаму генерал-губернатару Храпавіцкаму І. С. (1830 — 1840-я гады), а затым да Фінляндскага генерал-губернатара графу Фёдару Гейдэну. У 1850-я гады ў сядзібе пабудаваны вялікі конны двор, адкрыты завод па вытворчасці кумысу і мінеральнай вады з мясцовай крыніцы. У 1903 годзе сынам Фёдара Логінавіча Дзмітрыем быў пабудаваны будынак царкоўна-прыхадской школы.

У 1918 годзе сядзібу нацыяналізавалі, спачатку была створана камуна, затым саўгас, лёс каштоўнасцяў невядомы. У наш час захаваліся рэшткі парку і будынак коннага заводу.

Славутасці

  • Помнік археалогіі: курганная група (26 курганаў) у 2 км на поўнач ад вёскі на правым беразе ракі Соля.
  • Помнік архітэктуры: конны двор, сярэдзіна XIX ст., руіны храма 1789 года ў гонар Унебаўзяцці Найсвяцейшай Багародзіцы і пазнейшай царкоўнай агароджы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be