wd wp Пошук:

Крынкі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крынкі (значэнні). Кры́нкі (польск.: Krynki) — горад (з 1950 па 2009 — вёска) у Польшчы, у Сакульскім павеце Падляскага ваяводства. Цэнтр вяскова-гарадской гміны Крынкі. Знаходзіцца на ўсход ад Беластока, ля мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Колькасць насельніцтва — 2,7 тыс. чал. (2008).

Гісторыя

Упершыню Крынкі згадваюцца ў 1-й палове ХV ст. Гарадскія правы і герб Крынкам нададзены Жыгімонтам Аўгустам 22 лістапада 1569 г. Горад Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Апроч вызвалення з-пад розных юрысдыкцый і атрымання вайтоўскага і бурмістроўскага судоў, крынскаўскім мяшчанам і прадмяшчанам надавалася на чатыры кірмашы: 1-ы — на свята Божага Цела, 2-і — на Святую Ганну, 3-і — на дзень нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і 4-ы — на Святога Мікалая. Таксама прадпісвалася пабудаваць ратушу з крамамі і крамкамі, лазню, вагі і цырульню. Прывілей пацверджаны Стэфанам Баторыям, Жыгімонтам Вазам, Уладзіславам Вазам, Янам Казімірам, 30 сакавіка 1670 г. прывілей Жыгімонта Аўгуста быў пацверджаны Міхалам Карыбутам Вішнявецкім з прычыны пашкоджання дакумента «непрыяцелем Масквіцянінам», пазней усе правы і прывілеі Крынкаў пацверджаны Янам Сабескім.

У 1573 г. Крынкаўскім войтам быў Ян Гунірскі, лаўнікамі — Станіслаў Сіпнеўскі, Себастыян Каменскі, Станіслаў Гарачка, Павел Санцовіч, Грынь Петраневіч.

У 1640 г. згадваецца Крынкаўскі войт Пётр Дыбоўскі, бурмістр Якуб Семяновіч, райцы — Ян Мікалаевіч Эйсімонт, Міхал Семяновіч, Ян Асташкевіч, Валенты Трушко, лаўнікі — Пётр Сыпнеўскі, Ян Эйсімонт, Матыс Маськевіч, Войцех Ляшчынскі, пісар Якуб Кухарэвіч, ксёндз Мацей Дзяргоўскі, мяшчане — Каспар Лаўрыноўскі з жонкай Ганнай Лушнеўскай, пан Ян Грыбоўскі, Якуб Капцевіч, Іван Васкевіч Парфяновіч, кравец Андрэй Мяжвінскі.

У 1670 г. згадваецца Крынкаўскі бурмістр Іван Стэцэвіч і райца Марцін Міхніч.

Паводле «Рэвізіі Гродзенскай эканоміі 1680 г.», Крынкі складаліся з Рынку Старога і Рынку Новага каля касцёлу Святой Ганны, а таксама вуліц: Вялікабельскай, Астроўскай, Новагарадзенскай, Завадскай, Старагарадзенскай, Свіслацкай, Выпустнай, Сакольскай, Рыцарскай, Старабельскай, Новабельскай, Нехвядоўскай, Малаастроўскай і Старога Места.

З 1940 па 1944 — цэнтр Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР.

Вядомыя асобы

Літаратура

  • Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ-ХVIIІ ст. // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 1-2 (5-6). — Гродна, 2002.
  • Карнялюк, В.Р. Крынкі ў 1795-1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка/ В.Р. Карнялюк. – Гродна: ПВУП “Выдавецтва “Ламарк”, 2010. – 199 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лёзненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сакульскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be