Крыстыянстад
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крыстыянстад.
Крыстыянстад[1] (шведск.: Kristianstad) — горад на поўдні Швецыі ў лене Сконэ. Насельніцтва — 35 711 жыхароў (2010)[2], што складае амаль што палову насельніцтва Крыстыянстадскай камуны (80 332).
Гісторыя
Горад заснаваны каралём Даніі Крысціянам IV у 1614 годзе. Каб стымуляваць яго развіццё, былі пазбаўлены гарадскіх прывілеяў суседнія гарады Вэ (1614) і Охус (1617). Самаму Крыстыянстаду такія прывілеі былі пададзены толькі ў 1622 годзе. Асноўнай мэтай будаўніцтва горада было забеспячэнне абароны дацкай правінцыі Сконэ ад шведаў. З 1719 да 1997 горад з’яўляўся цэнтрам лена Крыстыянстад. Цяпер ён з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крыстыянстадскай камуны.
Геаграфія
У Крыстыянстадзе знаходзіцца самы нізкі пункт у Швецыі — 2,41 м ніжэй узроўню мора. З-за гэтага часткі горада павінны быць абаронены ад паводак насыпнымі дамбамі і сістэмай помпаў.
Горад атачае вялікая раўніна. Толькі на ўсходзе і паўночным усходзе размешчаны невялікія ўзгоркі Балсбергет і К’югекёль, адпаведна. На поўдні размешчаны невялікі ўчастак тэрыторыі, якую часам называюць адзіным дажджавым лесам у Швецыі.
Культура
У Крыстыянстадзе і суседнім Охусе штогод ладзіцца міжнародны джазавы фестываль[3].
- «Stora kronohuset»
- Гарадскі гатэль
- Чыгуначная станцыя
- Гарадская брама
- Тэатр
- «Heliga Trefaldighetskyrkan»
- «Kvarnen»
- Цэнтр горада
Зноскі
- ↑ Напісанне Крыстыянстад у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Statistiska centralbyrån
- ↑ Kristianstad/Åhus jazzfestival (швед.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыстыянстад
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1614 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.