Кулыкіў
Кулыкіў (укр.: Куликів) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны на рэках Думныця і Кулыкіўка, размешчаны ў 10 км на поўнач ад Львова на аўтадарозе Львоў-Чэрванаград-Ковель.
Гісторыя
Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку адносіцца да канца XIV ст. У 1399 г. львоўскі каталіцкі арцыбіскуп Якуб Стрэпа выдаў акт аб замацаванні зямельнага надзелу за мясцовым касцёлам. У XV ст. сяло мела паралельную назву Бошч або Божч. Назва Божч, або правільней Божыч, паходзіць ад старажытна славянскага культу Божыча. У заходнеславянскай міфалогіі культ Божыча як сына Бога святкаваўся ў пачатку новага года. Верагодна гэты культ асабліва ўшаноўваўся ў мясцовасці, дзе пазней вырасла мястэчка. Таксама назва паселішча Божыч можа паходзіць ад легендарнага князя антаў Бажая, і ад назвы племені бужан, што жылі на гэтых прасторах.
У дакуменце ад 23 лютага 1431 г. гаворыцца пра тое, што Бошч або Кулікоў перададзена ў дар канцлеру Каралеўства Польскага Яну Канецпольскаму як узнагарода за даўгалетнюю службу. Пярэмышльскі кашталян Дабеслаў Адравонж з Журавіцы (1475 г.) быў дзяржаўцам каралеўшчыны - Кулікоўскага ключа (таксама Глінянскага). У 1469 г. па просьбе пярэмышльскага стольніка Мікалая Гербурта кароль надаў паселішчу магдэбургскае права.
4 чэрвеня 1508 г. шляхціц Ян Апароўскі герба Суліма і яго брат Андрэй правялі раздзел агульнай маёмасці. Паводле гэтага, Ян атрымаў па маці маёнтка ў Галіцкай Русі, сярод якіх палова Кулікова.
Мястэчка належала да Жоўкіўскага павета. Раней тут быў вялікі стаў, потым у значнай ступені асушаны. Сярэдзіну тэрыторыі займала гарадская забудова (вышыня 265 м) і прадмесці: Жоўкіўскае на паўночным боку, Вальське і Загародскае ў заходняй частцы, Львоўскае ў паўднёвым боку. У паўднёва-заходнім боку узвышаецца пагорак Заскокі (275 м). Паводле перапісу насельніцтва ў 1880 г. было 3226 жыхароў, з іх каля 2000 уніятаў, 400 каталікоў, 900 габрэяў.
Рэлігія
Уніяцая парафія і грэка-каталіцкі дэканат гістарычна належалі да Пярэмышльскай дыяцэзіі. Да парафіі належалі акрамя мястэчка Кулыкіў і Жоўкіўскага прадмесця сёла Грабянцы і Надычы. Цэркваў было дзве: прыхадская царква Успення Прасвятой Багародзіцы (першае згадванне адносіцца да 1515 г.) у самім мястэчку і Царква святога Дзімітрыя (пабудавана ў 1721 г.) на Жоўкіўскім прадмесці.
Рымска-каталіцкая парафія гістарычна належала да Жоўкіўскага дэканата Львоўскай архідыяцэзіі. Год заснавання парафіі - 1398, фундатарам выступіў тагдашні ўласнік мястэчка Мікалай з Кулыкова. Галіцкі каталіцкі арцыбіскуп Якуб Стрэпа выдаў у Галічы ў 1399 г. акт закладкі Кулыкіўскага касцёла. Цяперашні касцёл Св. Мікалая пабудаваны ў 1538 г. за кошты кракаўскага ваяводы Мікалая Гербурта Аднаўскага, асвечаны ў 1546 г.
Вядомыя асобы
- Багдан Ступка - украінскі актор, народны артыст, герой Украіны.
Катэгорыя·Населеныя пункты Ічнянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гараднянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гэрцаеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жоўкіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кулыкіўскай пасялковай грамады Катэгорыя·Населеныя пункты Радэхіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сакскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнігаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Чарнігаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.