wd wp Пошук:

Кярнаве

Кярнаве (літ.: Kernavė, традыцыйная беларуская назва — Кернаў) — мястэчка ў Літве, на рацэ Вілія. Цэнтр сянюніі Шырвінтаскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 350 чал. (2009). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Шырвінтаса, за 35 на паўночны захад ад Вільнюса.

Кернаў — магдэбургскае мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Каля паселішча размяшчаецца гістарычна-археалагічны комплекс, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Этымалогія назвы

Тапонім «Кернаў» утварыўся ад рэчкі Кернаўка. Паводле Хронікі Быхаўца, назва паселішча пайшла ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Кернуса.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Kernow (1365), Керново (XVI стагоддзе), Керновъ (1689); у беларускіх тэкстах таксама ўжываюцца формы Кернова[1] і Кернава.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Кернаў датуецца 1279 годам («Старэйшая рыфмаваная хроніка», «Хроніка Германа Вартберга») у сувязі з рэйдам крыжакоў. Абарончую сістэму паселішча ў XIIIXIV стагоддзях утваралі 5 замкаў, размешчаных на правым беразе Віліі, ад якіх засталіся гарадзішчы, цяперашнія іх назвы — Замкавая Гара (вышыня 30 м, плошча 5,82 га); Гара Ахвярніка (або Святая Гара; вышыня 13—18 м, плошча 1,3 га); Гара Ліздзейкі (або Крывейтэ; вышыня 25—30 м, плошча 0,4 га); «Сталец Міндоўга» (вышыня 22 м, плошча 1,08 га); Гара Кернава (стаіць асобна ад асноўнай групы, разам з могільнікам займае 1,48 га).

Гарадскі герб з прывілею 1792

У Кернаве, мяркуецца, размяшчалася рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Трайдзеня і першапачаткова вялікага князя Гедзіміна. Іх лакалізуюць на г.зв. Гары Ахвярніка. Гандлёва-рамесны пасад размяшчаўся вакол замкаў, прадмесці — на Замкавай Гары. Забудова была драўлянай[2]. Пахавальны абрад на могільніку сведчыць пра суіснаванне ў XIIIXIV стагоддзях паганскіх і хрысціянскіх традыцый. У 1365 годзе Кернаў значна пацярпеў у часе рэйду тэўтонскіх рыцараў. У 1390 годзе атрад крыжакоў на чале з маршалам Энгельгартам фон Рабэ знішчыў драўляныя замкі, пасля чаго яны не змаглі адрадзіцца і не мелі былой сілы.

Кернаў. Н. Орда, XIX ст.

У XV стагоддзі ў даліне Паяты (каля 25 га) на беразе Віліі з’явілася новае паселішча, што ўваходзіла ў склад Віленскага павета. Каля 1420 года вялікі князь Вітаўт заснаваў у Кернаве касцёл. У 1571 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў мястэчку Магдэбургскае права, якое ў 1792 пацвердзіў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У XVIXVII стагоддзях аўтары тагачасных гістарыяграфічных твораў («Хроніка» М. Стрыйкоўскага, Густынскі летапіс, «Гісторыя» А. Каяловіча) называлі Кернаў адным з найважнейшых палітычна-адміністрацыйных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага ў XIIIXIV стагоддзях.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кернаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у мястэчку дзейнічалі касцёл і капліца.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Кернаў апынуўся ў складзе Літвы. У 1960 тэрыторыю старажытнага паселішча і замкаў абвясцілі запаведнікам. У 2004 Кярнаве занеслі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Дзейнічае Кернаўскі археалагічны і гістарычны музей-запаведнік.

Славутасці

  • Гістарычна-археалагічны рэзерват (XIIIXIV стст.)
  • Капліца
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1914—1924)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Скульптурныя помнікі

Галерэя

  • Краявіды Кернавэ
  • ГарадзішчыГарадзішчы
  • На ўзгоркуНа ўзгорку
  • КапліцаКапліца
  • КасцёлКасцёл

Гл. таксама

Зноскі

  1. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Kiernów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 47

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шырвінтаскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be