Кіраў (Кіраўская вобласць)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіраў. Кіраў (руск.: Киров), горад (з 1374 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 464,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1181 годзе. Ранейшыя назвы — Вятка, Хлынаў. Горад размешчаны на рацэ Вятка, у 896 км ад Масквы. Цэнтр вытворчасці Дымкаўскай цацкі.
Гісторыя
Пад назвай Хлынаў упершыню згадваецца ў летапісе пад 1457 годам, але як заснаванае наўгародцамі паселішча і ваеннае ўмацаванне існаваў значна раней (1374). Да Маскоўскай дзяржавы канчаткова далучаны ў 1489 годзе. З 1708 года ў складзе Сібірскай губерні, з 1727 года — Казанскай губерні. У 1781 года Хлынаў перайменаваны ў Вятку, якая з утварэннем Вяцкай губерні (1796) становіцца яе адміністрацыйным цэнтрам. У 1929 годзе горад увайшоў у Ніжагародскі край; з 1934 года (з перайменаваннем Вяткі ў Кіраў) — цэнтр Кіраўскага краю; з 1936 года — абласны цэнтр.
Вядомыя асобы
- Віталь Вітальевіч Катаеў (1925—1999) — рускі і беларускі дырыжор, педагог.
- Мацвей Мацвееевіч Гусеў (1826—1866) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.
- Наталля Васільеўна Гуйвік (нар. 1962) — беларускі юрыст і палітык.
- Валерый Аляксандравіч Еравенка (нар. 1950) — беларускі матэматык.
- Людміла Іванаўна Сторажава (1925—2012) — беларуская і расійская актрыса.
- Яўген Іванавіч Чарушын — савецкі мастак
- Ніна Цімафееўна Лебедзева — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі.
- Георгій Аляксеевіч Зорын (1947—2019) — юрыст-крыміналіст. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1990).
Зноскі
- ↑ Генеральный план Кирова
- ↑ Площадь в границах МО — 757,0 км²
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіраў (Кіраўская вобласць)
Кіраў (Кіраўская вобласць) на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.