Кіраўскі сельсавет (Кіраўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіраўскі сельсавет. Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Кірава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старцаўскі сельсавет у складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — хутар (з 1931 года вёска) Старцы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет у Кіраўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мышкавіцкага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Кіраўскага пассавета[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні пасёлка Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага 2-га раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.