wd wp Пошук:

Лабжанскі сельсавет

Лабжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Лобжа.

Гісторыя

Утвораны 11 красавіка 1960 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дубравіцкага (10 населеных пунктаў: Барысавічы, Ганнаўка, Гарадок, Гута, Дубравіца, Ігнатаўка, Новыя Жаркі, Папехінка, Селішча, Старыя Жаркі) і Лапатавіцкага (10 населеных пунктаў: Гразівец, Заручча, Лапатавічы, Лобжа, Муравец, Пад’елле, Рудня, Сінеж, Слабада, Чарнец) сельсаветаў[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.)
Барысавічывёска24690
Ганнаўкавёска42
Гразівецвёска97
Гутавёска3922
Дубравіцавёска105
Заруччавёска1913
Лапатавічывёска3722
Лобжааграгарадок350130
Муравецвёска65
Новыя Жарківёска7437
Пад’еллевёска2213
Папехінкавёска52
Руднявёска138
Сінежвёска199
Старыя Жарківёска32
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[2]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 831 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].
Станам на 1 студзеня 2015 года ў Лабжанскім сельсавеце пражывала 856 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 626 чалавек.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Лобжанский сельский Совет
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клімавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be