wd wp Пошук:

Лаян

Лая́н (кіт. трад. 洛陽, спр. 洛阳 , піньінь: Luòyáng) — горад у цэнтральнай частцы Кітая, на рацэ Лахэ (басейн Хуанхэ), у правінцыі Хэнань.

Гісторыя

Заснаваны ў 12 ст. да н.э. Насельніцтва 760 тыс. жыхароў (1990).

Эканоміка

Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Горад — буйны цэнтр вытворчасці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхнічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Архітэктурныя помнікі

Каля Лаяна — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на ўсход — храм Баймасы beru (68 г. н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на поўдзень — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898 гг., цяпер музей).

Музеі

Абапіраючыся на багатыя гістарычныя і культурныя рэсурсы, Лаян ператвараецца ў музейную сталіцу Кітая. У горадзе адкрыты 66 музеяў, сярод іх Лаянскі музей старажытных грабніц been, Лаянскі музей been і інш. Тут захоўваецца амаль 420 тысяч гісторыка-культурных рэліквій[2].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People’s Republic of China
  2. Лаян становіцца музейнай сталіцай Кітая
  3. https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
  4. https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be