wd wp Пошук:

Лаўрынавіцкі сельсавет (Баранавіцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лаўрынавіцкі сельсавет.

Лаўры́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лаўрынавічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Навамышскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дубаўскага і Русінскага сельсаветаў[1]. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікалуцкага (4 населеныя пункты: Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно) і Каўпеніцкага (9 населеных пунктаў: Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be