wd wp Пошук:

Ленінскі раён (Мінск)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ленінскі раён.

Ленінскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны па абодвух баках ракі Свіслач, ад праспекта Незалежнасці на поўдзень да МКАД і Чыжоўскага вадасховішча. Створаны ў 1951, у сучасных межах з 1977. Плошча: 2,6 тыс. га. Насельніцтва: 215,151 тыс. чалавек.

Адміністрацыя Ленінскага раёна

На тэрыторыі раёна размешчаны Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзевяць міністэрстваў, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы камітэт СНД.

Гісторыя

Забудоўваецца з 1871 у сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай чыгунак. У 1895 тут з’яўляецца чыгуналіцейны завод. Раён насяляўся пераважна рабочымі. Урочышча Сярэбраны Лог (пазней, Сярэбраны Млын) служыла месцам адпачынку гараджан.

У 1908 запускаецца другі чыгуналіцейны завод (сёння гэта адзін з карпусоў Мінскага станкабудаўнічага завода). Працуюць чатыры гарбарныя прадпрыемствы. У раёне размяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Эканоміка

Стадыён «Дынама» ў Ленінскім раёне Мінска

Сёння ў Ленінскім раёне працуюць 26 прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ «Мотавела», РУП «Мінск Крышталь», ААТ «Элема», ААТ «Камунарка», ААТ «Камволь», РУП «Мінскэнерга».

Доля раёна складае 20% агульнагарадскога вырабу прамысловай прадукцыі.

Культура

У Ленінскім раёне размяшчаюцца Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Канцэртная зала «Мінск», Тэатр юнага гледача, Дом афіцэраў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, старыя карпусы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Галоўпаштамт, Стадыён «Дынама».

Некаторыя вуліцы

  1. http://myfin.by/wiki/term/naselenie-minska
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be