Леон (Іспанія)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Леон.
Леóн (ісп.: León) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 137 тыс. жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Святога Якава».
Гісторыя заснавання
Горад быў заснаваны салдатамі рымскага VII Парнага легіёна (першая назва — «Септыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёна ў позні перыяд Імперыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вестготаў Леавігільдам, а ў 717 годзе — ізноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным з першых гарадоў, узятых ізноў падчас Рэканкісты і стаў часткай каралеўства Астурыя ў 742. Пасля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.
Адукацыя
У 1979 годзе быў заснаваны Універсітэт Леона. Паводле даных на 2005 год ён налічвае каля 13 тысяч студэнтаў.
Славутасці
- Плошча Сан-Маркас на беразе ракі Бернесгі ля моста Сан-Маркас з кляштаром і гасцініцай-шпіталем для паломнікаў
- Плошча Санта-Дамінга з царквой Сан-Марсела і палацамі Каса-дэ-лос-Батынес і Гусманес
- Сквер Сіда
- Раманская базіліка Сан-Ісідра
- Леонскі сабор
- Біскупскі палац
Гарады-пабрацімы
- Браганса, Партугалія
- Порту, Партугалія
- Леон, Мексіка
- Варонеж, Расія
- Дублін, Ірландыя
- Сянтань, Кітай
- Кордава, Іспанія
- Шартр, Францыя
Спасылкі
- Мэрыя
- Вэб-камера
- Яшчэ адзін гарадскі сайт
- Музей сучаснага мастацтва Архівавана 26 кастрычніка 2018.
- Турыстычны даведнік
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Леон
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.