wd wp Пошук:

Лозінскі нацыянальны польскі сельсавет

Ло́зінскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Лозіна.

Утвораны 10 студзеня 1929 года ў складзе Барысаўскага раёна Менскай акругі БССР у складзе 15 населеных пунктаў (Буда, Елісееўка, Завіль, Лозіна, Кіцеўшчына, Мазаншчына, Мурашкі, Павушчына, Плоская, Рыбачная, Сакоўшчына, Святое, Устроны, Чыпа, Шаблішчына)[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забашавіцкага (Забашаўскага) сельсавета[2].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Пра арганізацыю нацыянальных польскіх сельскіх саветаў — Александраўскага Бялыніцкага раёну Магілёўскай акругі і Лозінскага Барысаўскага раёну Менскай акругі ад 10 студзеня 1929 г. // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1929, № 3.
  2. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Лозінскага нацыянальна-польскага сельсовета Барысаўскага раёна ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1937 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1929 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be