wd wp Пошук:

Лондан (Канада)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лондан (значэнні).

Лондан (англ.: London) — горад у Канадзе, размешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыа ўздоўж Квебек-Віндсарскага калідора. Лондан знаходзіцца на развілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта і Дэтройтам, што знаходзіцца ў амерыканскім штаце Мічыган. Лонданскі Сіці з’яўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсекс.

Лондан быў заснаваны еўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Петэрам Хэгерманам[2] і стала адной з вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лондан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыа, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія з невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна развіваюцца такія галіны, як адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасць.

Гісторыя

На месцы горада ў Сярэднявеччы размяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генерал-лейтэнант Джон Грэйвс Сімка абраў гэта месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губернатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.

Упершыню Лондан быў заселены еўрапейцамі ў 18011804 гадах, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар знішчыў вялікую частку паселішча, аднак у 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лондан, атрымаў статус горада. Пасля Лондан разросся, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыа.

У мінулым для таго, каб патрапіць у Лондан, ізаляваны ад больш населенай частцы правінцыі, трэба было прайсці праз густы лес, за што Лондан, атрымаў мянушку «Ляснога горада».

Насельніцтва

Насельніцтва складаецца на 48,2 % з мужчын і на 51,8 % — з жанчын. Большасць насельніцтва складаюць нашчадкі выхадцаў з Брытанскіх астравоў, далей ідуць немцы, франкаканадцы, галандцы, італьянцы, палякі, партугальцы, украінцы, індзейцы.

Клімат

Клімат Лондана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 16,7 17,8 24,8 29,4 32,4 38,2 36,7 37,0 34,4 30,0 24,4 18,5 38,2
Сярэдні максімум, °C −2,4 −1,4 4,2 11,6 19,0 23,8 26,3 25,2 20,9 14,0 6,9 0,6 12,4
Сярэдняя тэмпература, °C −6,3 −5,5 −0,3 6,3 13,0 18,0 20,5 19,5 15,3 9,0 3,1 −3 7,5
Сярэдні мінімум, °C −10,1 −9,7 −4,7 1,0 7,0 12,1 14,6 13,7 9,6 4,0 −0,7 −6,5 2,5
Абсалютны мінімум, °C −31,7 −29,5 −24,8 −12,2 −5 −0,6 5,0 1,5 −3,3 −11,1 −18,3 −26,9 −31,7
Норма ападкаў, мм 74,2 60,0 78,4 82,2 82,9 86,8 82,2 85,3 97,7 77,6 91,1 88,6 987,1
Крыніца: Environment Canada

Эканоміка

Эканоміка Лондана развіваецца за кошт вытворчасці лакаматываў, бранятэхнікі, страхавання і інфармацыйных тэхналогій.

Горад-пабрацім

Зноскі

  1. “London (City) community profile”. 2011 Census data. Statistics Canada.
  2. St-Denis, Guy (1985). Byron:Pioneer Days in Westminster Township. Crinklaw Press. pp. 21-22. ISBN 0-919939-10-4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be