wd wp Пошук:

Луганск

Луганск (укр.: Луганське, Луганськ; у 1935—1958, 1970—1990 гадах — Варашылаўград) — горад у Луганскай вобласці Украіны. З’яўляецца цэнтрам гэтай вобласці, знаходзіцца ля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Вузел чыгунак і аўтадарог. Ёсць аэрапорт. Буйны цэнтр машынабудавання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары).

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].

Гісторыя

Узнік у 1795 годзе каля Екацярынаслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуналіцейнага завода; з 1882 года горад.

З красавіка 2014 года пад кантролем уладаў непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі. 2 чэрвеня 2014 нанесены авіяўдар па будынку Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У выніку штурмавога ўдару па будынку Луганскай АДА, які знаходзіцца ў самым цэнтры горада, аўтастаянцы перад ім і скверу імя Герояў Вялікай Айчыннай вайны, загінулі 8 чалавек (3 мужчын і 5 жанчын), 28 былі паранены аскепкамі.

Прамысловасць

Металаапрацоўчая, лёгкая, абутковая, швейная, дрэваапрацоўчая, хімічная і фармацэўтычная.

Адукацыя

Культура

  • Філармонія, Луганскі дзяржаўны цырк

Музеі

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://ukrstat.org/uk/druk/publicat/kat_u/2015/zb/06/zb_nas_14xl.zip
  2. Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 «Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Джанкойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Луганскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Папаснянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Паўладарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Украіны Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Луганскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Украіны Катэгорыя·Раёны Луганскай вобласці Катэгорыя·Раёны Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be