wd wp Пошук:

Лужаны (Чарнавіцкая вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лужаны.

Лужаны[1] (укр.: Лужани) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіцманскім раёне Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Прут.

Гісторыя

Лужыны ўпершыню згадваюцца ў 1453 г. у гаспадарчай грамаце, у якой засведчана набыццё вёскі за 400 турэцкіх залатых баярынам Фёдарам Вітольдам у памешчыка Косця Враныча. Спачатку Лужаны ўваходзілі ў склад Малдаўскага княства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Асманскай імперыі, з 1774 г. — у межах Аўстрыі (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыі). Ад 1918 г. - у складзе Румыніі, ад 1940 г. - УССР. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1944 гг. знаходзілася пад румынскай акупацыяй. Цяпер жыхары пераважна займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, аднак пасёлак і мае слаўнае прамысловае мінулае. У 1866 г. праз Лужаны пракладзена чыгунка, якая злучыла Чарнаўцы са Львовам. У 1898-1900 гг. чэшскім інжынерам Пацыкам тут быў пабудаваны цукровы завод. У 1906 г. ад чыгуначнай станцыі пракладзены асобны шлях, тады ж для патрэб сахараварні набыты паравоз. У 1944 г. абсталяванне завода было перавезена на цукровыя заводы ў Чарнаўцы і на завод «Хрэшчацік». У 2-й палове 1950-х гг. на тэрыторыі сахараварні ўвялі ў эксплуатацыю лесаабробчы завод (пасля аб’яднаны з дрэваапрацоўчым камбінатам ў Кіцманскім раёне), у 1960-х гг. - адкрыты завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый.

У Лужанах ёсць школа, клуб, бібліятэка, музычная школа, бальніца. Ёсць парк - помнік садова-паркавага мастацтва мясцовага значэння “Лужанскі парк”, закладзены ў XIX ст. За сродкі дабрачынцаў і грамадскасці ў Лужанах ўстаноўлены помнікі Т.Г. Шаўчэнка і Нябеснай Сотні.

Падчас Рэвалюцыі Годнасці жыхары Лужан прымалі самы актыўны ўдзел. Пасля перамогі Майдана ў Кіеве ў Лужанах была створана самая шматлікая ў вобласці вясковая “народная самаабарона” колькасцю ў 300 чалавек, якая ў перыяд адсутнасці міліцыі на працягу доўгага часу паспяхова сачыла за парадкам і законам. З першых дзён вайны з Расіяй лужанчане сталі сузаснавальнікамі букавінскага валанцёрскага руху. Лужанская валанцёрская група “Дапамога ўкраінскай арміі Чарнаўцы-Лужаны” займаецца дабрачыннай дзейнасцю і сёння.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Кіцманскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be