wd wp Пошук:

Лупалаўскі раён

Лу́палаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гадах. Цэнтр — мястэчка (прыгарад Магілёва) Лупалава.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 20 сельсаветаў: Амхаўскі, Амхініцкі (Вялікаамхініцкі), Антонаўскі, Грабянёўскі, Еганоўскі, Жданавіцкі, Зарэсценскі, Заходскі, Кароўчынскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Нічыпаравіцкі, Сідаравіцкі, Слабодкаўскі (Слабадскі), Сухарэўскі, Таранаўскі, Хацковіцкі, Чэрнеўскі, Шчэжарскі. 21 жніўня 1925 года скасаваны Сідаравіцкі сельсавет. З 1928 года цэнтр раёна — горад Магілёў. 5 жніўня 1929 года Антонаўскі сельсавет перайменаваны ў Хацетаўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года раён скасаваны, Жданавіцкі, Кароўчынскі, Чэрнеўскі сельсаветы далучаны да Дрыбінскага раёна; Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Слабодкаўскі (Слабадскі), Таранаўскі, Шчэжарскі — да Магілёўскага раёна; Амхініцкі (Вялікаамхініцкі), Зарэсценскі, Сухарэўскі, Хацетаўскі, Хацковіцкі — да Чавускага раёна; Еганоўскі, Заходскі, Нічыпаравіцкі — да Шклоўскага раёна.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Лупалаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 401—402.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be