wd wp Пошук:

Чавускі раён

Чавускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе — з Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе — з Мсціслаўскім і Чэрыкаўскім раёнамі.

Геаграфія

Раён займае частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. У фарміраванні рэльефу галоўную ролю адыграў Сожскі ледавік і яго водна-ледавіковыя патокі. Тэрыторыя раёна раўнінна-узгорыстая, мае агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Плошча — 1471 км², з іх ралля — 53006 га, лугі — 27500 га, лясы — 44780 га, балоты — 3790 га, вадаёмы — 1780 га. Асноўныя рэкі — Проня з прытокамі Бася і Раста.

Горад Чавусы — цэнтр Чавускага раёна, размешчаны на рацэ Бася. Знаходзіцца на адлегласці 41 км ад Магілёва, у 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі «Магілёў-Крычаў».

Гісторыя

Горад вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска Чаўсавічы. З 1589 года ў Магілёўскай эканоміі. З 1604 года населены пункт набыў статус горада. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. З 1924 года горад — цэнтр раёна. У дарэвалюцыйны час горад Чавусы быў цэнтрам аднайменнага павета.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 29,7 тыс. чалавек. Усяго акрамя Чавусаў налічваецца 172 сельскіх населеных пункта.

  • У раёне на 1 студзеня 2001 года пражывала 25500 чалавек. У Чавусах — 11 тысяч, у сельскіх населеных пунктах — 14 500 чалавек.
  • На пачатак 2004 года ў раёне пражывала 23317 чалавек. У Чавусах — 10848 чалавек, у сельскіх населеных пунктах — 12469 чалавек.
  • На 1 студзеня 2009 года пражывала 20800 чалавек. У Чавусах — 10,4 тысячы, у сельскіх населеных пунктах — 10 400 чалавек.

Эканоміка

Прадпрыемствы горада выпускаюць малочную прадукцыю, ажыццяўляюць першасную апрацоўку лёну, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.

Транспарт

Горад Чавусы — вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Чавускага раёна Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ————————–

Зноскі

  1. http://chausy.gov.by/2013-01-16-08-06-50/rajispolkom
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чавускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Чавускага раёна Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чавускага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be