Луцк
Луцк (укр.: Луцьк) — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці. Насельніцтва — 211 тыс. чал. (2010).
Гісторыя
Першая пісьмовая згадка датуецца 1085 годам. Да сярэдзіны XII ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галіцка-Валынскім) княстве. У 1240 разбураны мангола-татарамі. 3 сярэдзіны XIV ст. ў складзе ВКЛ. У XIV — сярэдзіне XX ст. цэнтр Луцкай рымска-каталідкай епархіі, у якую ўваходзілі тэрыторыя Валыні і паўднёвай Беларусі (да канца XVIII ст.). У 1432 атрымаў магдэбургскае права. Паводле Люблінскай уніі (1569) у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяводства. Гараджане падтрымалі паўстанне Налівайкі (1594—1596). У 1706 разбураны шведамі. 3 1795 у складзе Расійскай Імперыі, з 1797 года — павятовы горад Валынскай губерні. У І сусветную вайну каля Луцка рускія войскі прарвалі аўстра-германскі фронт (1916). У 1918 годзе акупіраваны войскамі Германіі, у 1919 — Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года — у Польшчы. У 1924—1937 гадах у горадзе дзейнічала Брыгада КАП «Валынь». 3 1939 года ў складзе УССР, цэнтр Валынскай вобласці.
У Луцку знаходзіцца помнік архітэктуры — Луцкі замак (замак Любарта).
Гаспадарка
Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, лёгкая, харча-смакавая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
Чыгуначная станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прыстань. Дзейнічае тралейбус.
Навука і адукацыя
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Луцка:
- Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі
- Луцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Валынскі інстытут эканомікі і менеджменту
- Адкрыты міжнародны ўніверсітэт развіцця чалавека «Украіна» (луцкі інстытут)
- Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам (луцкі філіял)
Навучальныя ўстановы Луцка прафесійна-тэхнічнай адукацыі:
- Валынскі каледж Нацыянальнага ўніверсітэта харчовых тэхналогій
- Валынскі каледж культуры і мастацтваў імя Ігара Стравінскага
- Каледж тэхналогій, бізнесу і права Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі
- Луцкі педагагічны каледж
- Луцкі медыцынскі каледж
Выдатныя мясціны
Архітэктурныя помнікі: Верхні замак (XIII—XVI ст.), рэшткі сцен Ніжняга замка (XIV—XVII ст.), Пакроўская (XV ст.) і Крыжаўзвіжанская (1619—20) цэрквы, езуіцкі калегіум (XVII ст.), касцёл (1606— 25), сінагога (1626—29), манастыр трынітарыяў (1728—30), Троіцкі сабор (1754) і інш.
Гісторыка-архітэктурны запаведнік (з 1970).
Вядомыя асобы
- Любарт — валынскі князь
- Ларыса Аляксеева — беларуская оперная спявачка
- Анатоль Цімашчук — украінскі футбаліст
- Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі (нар. 1963) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 року — Київ: Державна служба статистики України.
Літаратура
- Луцк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Терський С. В. Лучеськ X—XV ст. — Львів, 2006.— 252 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Валынскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Луцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ражышчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці Катэгорыя·Раёны Валынскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.