wd wp Пошук: ⬜

Лучынскі сельсавет

Лучы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лучын.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 808 чалавек[2], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў.

Зноскі

  1. ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области Архівавана 30 студзеня 2022.
  2. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be