Лылойцінскі сельсавет
Лыло́йцінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лылойці.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Нястанішкаўскі сельсавет складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Нястанішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лылойці, сельсавет перайменаваны ў Лылойцінскі[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сыраваткінскага сельсавета[2].
17 лістапада 1986 года скасаваны Сыраваткінскі сельсавет, 19 населеных пунктаў былі перададзены ў склад Жодзішкаўскага сельсавета, а з астатніх зноў утвораны Лылойцінскі сельсавет. 28 сакавіка 2016 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жодзішкаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 676 чалавек[4], з іх 90,7 % — беларусы, 6,8 % — палякі, 2,2 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Лылойці, вёскі Буякі, Дабраўляны, Дзенавішкі, Каробкі, Лявонавічы, Міхнічы, Нястанішкі, Пазборцы, Рымшыненты, Станчыненты, Хведзевічы, Шыманэлі, хутары Лапавойня, Росцішкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2016 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.