wd wp Пошук:

Лыман

Лыма́н (укр.: Лиман, руск.: Лиман; у 1925—2016 гадах — Красны Лыман) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны, цэнтр Лыманскага раёна. Размешчаны за 136 кіламетраў ад Данецка. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — 23 тыс. чалавек (2011).

Гісторыя

Заснаваны ў 1667 годзе казакамі Ізюмскага палка як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер горад Славянск). У 1825 годзе Лыман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялян. У 1911 годзе побач з горадам пракладзена чыгуначная лінія і збудаваная станцыя. У 1925 годзе паселішча перайменаванае на Красны Лыман, у 1938 годзе прысвоены статус горада.

Паводле звестак на 1864 год ва ўласніцкай слабадзе Лыман Ізюмскага павета Харкаўскай губерні жылі 2622 асобы (1470 мужчын і 1152 — жанчыны), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[2].

У 1885 у колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласці налічвалася 3503 жыхары, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 храмы, адбываліся 2 кірмашы на год[3].

Эканоміка

Большасць працаздольнага насельніцтва занятая на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.

Станцыя Лыман, лакаматыўнае і вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сыгналізаціі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадскія пабудовы, дарожныя электрамеханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рейказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складальнікі Лыманскага чыгуначнага вузла. Рейказварны цягнік № 6 здзяйсняе зварныя аперацыі і аперацыі па апрацоўцы каляі.

Другое месца па значнасці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фермерскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёне закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласцей. Асноўныя паказнікі дзейнасці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодздзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2015/zb/06/zb_nas_14.zip
  2. Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с.
  3. Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.

Спасылкі

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лыман
  • Інфармацыйны партал Данеччыны
  • Уліковая картка на бачыне Вярхоўнай Рады Украіны
  • [Лиман — Інформаційно-пізнавальний портал Донецька область у складі УРСР](http://imsu-doneck.info/mista-i-sela-doneckoi-oblasti/krasnolymanskyj-rajon/krasnyj-lyman.html) (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Авідзіяпольскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Адэскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Данецкай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Лыманскага раёна (Адэская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Раздзільнянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сакскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Адэскай вобласці Катэгорыя·Раёны Адэскай вобласці Катэгорыя·Раёны Данецкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be