wd wp Пошук:

Льеж

Льеж (фр.: Liège, нідэрл.: Luik, валон.: Lidje, ням.: Lüttich, лац.: Leodicum, Leodium) — горад у Бельгіі (Валонія), у сутоцы рэк Маас і Урт, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Льеж. 194 тыс. жыхароў (з агламерацыяй 600 тыс.)

Гісторыя

У часы Рымскай імперыі горад зваўся Леодыем. У 705 годзе тут прыняў пакутніцкую смерць маастрыхтскі біскуп Ламберт, пасля прылічаны да ліку святых. У 721 годзе святы Губерт перанёс сюды цэнтр дыяцэзіі. Пры князі-біскупе Нотгер (972—1008) Льежская дыяцэзія стала цэнтрам мааскай раманікі.

У Сярэднявеччы ішла барацьба паміж цэхавымі рамеснікамі, дваранствам і духавенствам за вяршэнства ў Льежы. У 1312 г. прыхільнікі дваранства былі спалены гараджанамі ў царкве Св. Марціна. У XV стагоддзі Льеж паспяхова супрацьстаяў спробам уключыць яго ў склад Бургундскіх Нідэрландаў. Двойчы (у 1467 і 1468 гг.) яго руйнаваў Карл Смелы.

Залаты век Льежа прыйшоўся на пачатак XVI стагоддзя, калі біскупскую кафедру займаў Эрар з роду Ламаркаў. Пры ім Льеж стаў цэнтрам вытворчасці зброі, які да XIX стагоддзя вырас у адзін з першых сучасных вуглездабыўных і сталеліцейных цэнтраў. Пасля супярэчнасці паміж біскупамі і гараджанамі абвастрыліся. Дэмакратычныя прынцыпы кіравання горадам былі канчаткова адменены ў 1681 годзе. Падчас войнаў за англійскую і іспанскую спадчыну на мяжы XVIII стагоддзя Льеж пацярпеў як ад англічан, так і ад французаў.

Льежская рэвалюцыя (1789) спыніла палітычнае панаванне біскупства. У 1795—1815 гг. Льеж служыў адміністрацыйным цэнтрам французскага дэпартамента Урт. Льежскія гараджане сталі адной з галоўных сіл руху за незалежнасць Бельгіі (1830). Пасля індустрыялізацыі горад быў старанна ўмацаваны на выпадак нападу немцаў (1891), аднак падчас абедзвюх сусветных войнаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй (гл. штурм Льежа).

Здарэнні

Асноўны артыкул: Стральба ў Льежы, 2011 13 снежня 2011 года ў цэнтры горада, на Плошчы святога Ламбарда, адбыўся растрэл мірных жыхароў: 32-гадовы Нордзін Амрані кінуў некалькі гранат і адкрыў аўтаматны агонь у бок людзей, якія знаходзіліся на аўтобусным прыпынку, у выніку чаго 5 чалавек загінулі, 125 атрымалі раненні[1][2].

Славутасці

Выбітныя ўрджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. У бельгійскім Льежы здзейснены тэракт, lenta.ru, 13 снежня 2011
  2. Тэракт у Бельгіі здзейсніў 32-летні крымінальнік Нордзін Амрані, izvestia.ru, 13 снежня 2011
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be