Лядскі сельсавет (Чэрвеньскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лядскі сельсавет. Ля́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ляды.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лядскі (Старалядзенскі) сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Ляды. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[1]. 27 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка і Пятроўка)[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 1440 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чэрвеньскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.