wd wp Пошук:

Ліберац

Ештэдская тэлевізійная вежа

Лі́берац (чэшск.: Liberec), былы Райхенберг (ням.: Reichenberg) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка, адміністрацыйны цэнтр Ліберацкага края і Ліберацкага раёна.

Насельніцтва 97,7 тыс. жых. Тэлефонны код: (420)48.

Гісторыя

Горад упершыню згадваецца ў дакументах у 1348 годзе.

У 1579 годзе ў горадзе заснавана тэкстыльная мануфактура, аднак развіццю прамысловасці перашкодзіла Трыццацігадовая вайна. З 1622 года па 1634 год горад быў уладаннем Альбрэхта фон Валенштэйна, пасля смерці якога належаў роду Галас і Клам Галас.

Падчас Сямігадовай вайны ў 1757 годзе недалёка ад горада адбыўся бой пры Рэйхенбергу.

Росквіт горада прыйшоўся на канец XIX стагоддзя. Да гэтага часу адносяцца шматлікія гарадскія пабудовы, у тым ліку ратуша, будынак Оперы, Музей Паўночнай Чэхіі. На ўзгорках вышэй гістарычнага цэнтра горада пабудаваны будынкі ў стылі рамантызму.

У XIX—XX стагоддзях горад меў значную нямецкую абшчыну. Ліберац (Райхенберг) быў цэнтрам нацысцкай Судэцкай Германіі.

Эканоміка

Важны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці (ваўняныя, шаўковыя, баваўняныя тканкі). Машынабудаванне (вытворчасць абсталявання для тэкстыльнай прамысловасці, аўтамабілебудаванне — «Ліберацкі аўтамабільны завод»). Праводзяцца тэкстыльныя кірмашы.

Транспарт

Ліберац злучаны з суседнім Ябланцам трамвайный лініяй.

Культура

Нацыянальная навуковая бібліятэка (у новым будынку, пабудаваным у 2000 годзе).

Ратуша Ліберца (Райхенберга)

Славутасці

Знакаміты ратушай (1893 год, вышыня — 65 метраў); царквой Святога Распяцця ў стылі барока; тэлевежай на гары Ештэд, пабудаванай у 1968 годзе і якая з’яўляецца цяпер сімвалам горада; карціннай галерэяй. Маецца заапарк — адзін з найбольш вядомых у Еўропе. Найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны цэнтр «Вавілон».

Спорт

У 2009 годзе ў Ліберацы прайшоў чэмпіянат свету па лыжных відах спорту і міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта.

Насельніцтва

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 50 252 60 198 68 135 79 470 89 312 84 845 95 623
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2010
Насельніцтва 69 663 78 193 84 046 95 924 101 162 99 102 105 077

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.gorodkovrov.ru/topic/social/goroda-pobratimy-kovrova.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be