wd wp Пошук:

Лідуокей

Лідуо́кей[1] (літ.: Lyduokiai, традыцыйная беларуская назва — Нідокі) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Лідуокейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Сіесарціс (Сясарка)[lt], за 11 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 142 чалавекі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1623 годзе ў Нідоках быў пабудаваны касцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1886 года ў Нідоках было 10 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1886 год — 57 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 142 чал.

Славутасці

Сядзіба
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1884)
  • Сядзіба (XIX — XX стагоддзі)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Słownik geograficzny… T. VII. — Warszawa, 1886. S. 38.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Укмяргскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be