wd wp Пошук:

Лімасол

Лімасольскі замак

Лімасол (грэч.: Λεμεσός, турэцк.: Leymosun)— горад на поўдні Кіпра, другі па велічыні горад краіны, буйны эканамічны, культурны і фінансавы цэнтр. Насельніцтва — 280 тыс. чалавек (2010 г.).

Геаграфія

Лімасол знаходзіцца на беразе заліва Акратіры між старажытнымі гарадамі Курыён і Аматус, пагэтаму візантыйцы называлі яго Неапаліс («новы горад»). Ад Аматуса да цэнтра сучаснага Лімасола ўздоўж набярэжнай цягнецца турыстычна-курортная зона.

Гісторыя

Найбольш старажытныя магілы датуюцца 2000 гг. да нашай эры. Старажытныя гісторыкі не пакінулі згадак пра год заснавання горада.

У 327 годзе Алена Роўнаапостальная прыняла рашэнне пабудаваць недалёка ад Лімасола царкву.

У 1221 годзе горад пагрузіўся пад зямлю пасля разбуральнага землятрусу.

Насельніцтва

Традыцыйна ў Лімасоле пражывалі як грэкі-кіпрыёты, так і туркі-кіпрыёты. Пасля 1974 годя большасць туркаў-кіпрыётаў выехалі на Паўночны Кіпр. У 1990-ых частка з іх вярнулася, пасяліўшысь у турэцкім квартале Лімасола. У горадзе пражывае шмат экспатаў (грэкаў з Грэцыі), англічан, балгар, філіпінцаў, а таксама рускіх*(недаступная спасылка), маецца невялікая армянская дыяспара (каля 1250 чалавек), якая мае ўласную царкву.

Ураджэнцы

Культура

У Лімасоле дзейнічае гістарычны музей, які знаходзіцца ў сярэднявечным замку. Ёсць таксама археялагічны музей, мастацкая галерэя а таксама руіны старога гораду Лімосо.

Зноскі

  1. Limassol(untranslated). Праверана 9 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be