Лімож
Лімо́ж (фр.: Limoges, акс.: Limòtges) — горад у Францыі, галоўны горад гістарычнай вобласці Лімузен і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Верхняя В’ена. Насельніцтва 139 тыс. (2006).
Гісторыя
Лімож быў заснаваны пры рымскім імператары Аўгусце ў 10 г. да н.э. Гэта быў рымскі Аўгустарытум; ў перыяд Рымскай імперыі — адзін з значных цэнтраў Галіі. Потым горад быў перайменаваны ў Лемавік (па назве мясцовага Гальскага племя). Адзін з найстарэйшых ачагоў хрысціянства ў Галіі; з яго выйшлі чатыры Папы рымскія; да рэвалюцыі Лімож быў галоўным горадам правінцыі Лімузен, у ім было больш за 40 манастыроў.
У пачатку XX стагоддзя даведнікі адзначалі такія славутасці Ліможа, як ліцэй, духоўная семінарыя, падрыхтоўчая школа медыкаў і фармацэўтаў, бібліятэка з 23 000 тамоў, музей прадметаў з фарфору, карцінная галерэя, некалькі навуковых таварыстваў.
Падчас Другой сусветнай вайны Лімож стаў адным з важных ачагоў руху Супраціўлення.
Гарады-пабрацімы
- Гродна (Беларусь) з 1982,
- Пльзень (Чэшская Рэспубліка) з 1987,
- Фюрт (Германія) з 1992,
- Шарлот (Паўночная Караліна, Злучаныя Штаты Амерыкі) з 1992,
- Сэто (Японія) з 2003.
Вядомыя асобы
- Эцьен П’ер Вантэна (1757—1808) — французскі батанік і міколаг.
- Мары Франсуа Садзі Карно (1837—1894) — французскі інжынер і палітык, прэзідэнт Францыі.
- Поль-Элье Рансон (1864—1909) — французскі мастак, дызайнер і графік.
- П’ер Агюст Рэнуар (1841—1919) — французскі мастак, графік і скульптар, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лімож
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.