wd wp Пошук:

Лінц

Лінц (ням.: Linz) — горад у паўночна-ўсходняй Аўстрыі. Праз горац цячэ рака Дунай. Адміністрацыйны цэнтр федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Заснаваны старажытнымі рымлянамі пад назвай Ленцыя (Lentia). У нашы дні Лінц з’яўляецца значным прамысловым, культурным, транспартным і турыстычным цэнтрам Аўстрыі. Колькасць насельніцтва налічвае каля 188 тыс. чалавек (трэці па велічыні горад краіны). У Лінцы знаходзяцца 4 універсітэты, 5 тэатраў, музеі, помнікі архітэктуры XIII — XIX стагоддзяў.

Клімат

Клімат Лінца ўмерана-кантынентальны, пераходны да кантынентальнага. Зіма адносна цёплая, самы халодны месяц — студзень. Лета — цёплае, самымі спякотнымі месяцамі з’яўляюцца ліпень і жнівень. Сярэдняя колькасць ападкаў вагаецца ад 600 мм да 2000 мм штогод.

Гісторыя

Горад быў заснаваны рымлянамі на месцы старажытнага кельцкага паселішча ў якасці абарончага пункта на сваёй паўночнай мяжы ў 15 да н.э. Пад назвай Лінц горад упершыню ўзгадваецца ў 799 годзе, у сувязі з будаўніцтвам царквы Сь. Мартына — якая захавалася да нашых дзён.

У Сярэднявеччы горад уваходзіў у склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Праз горад праходзілі гандлёвыя шляхі па Дунаі і з Польшчы і Чэхіі ў Паўднёвую Еўропу. У XV стагоддзі імператар Фрыдрых III перанёс сюды сваю сталіцу, а ў 1490 годзе абвясціў Лінц сталіцай сваёй імперыі, але праз тры гады гэты статус быў страчаны. У 1497 годзе быў пабудаваны мост цераз Дунай. З 1785 года Лінц стаў цэнтрам епіскапства.

У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя горад пераўтварыўся ў буйны прамысловы цэнтр, у якім асаблівае развіццё атрымала вытворчасць сталі і хімічная прамысловасць.

У Лінцы сваё дзяцінства правёў Адольф Гітлер. У гады Другой сусветнай вайны недалёка ад Лінца нацысты пабудавалі канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен які быў вызвалены ў 1945 годзе войскамі ЗША.

Адукацыя і культура

Вядомыя асобы

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. http://linz.gv.at/politik_verwaltung/6284_22514.asp

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ужгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be