Ліпецк
Ліпецк (руск.: Липецк) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 502,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1703 годзе.
Горад размешчаны на мяжы Сярэднярускага ўзвышша і Окска-Данской раўніны, на абодвух берагах ракі Варонеж, за 438 км на поўдзень ад Масквы. Вышыня цэнтра горада над узроўнем мора каля 160 м.
Асноўнае прадпрыемства горада — Наваліпецкі металургічны камбінат; таксама функцыянуе металургічнае прадпрыемства «Свабодны сокал». Развіта машынабудаванне і металаапрацоўка: ААТ «Ліпецкі трактар», АТ «Ліпецкі станкабудаўнічы завод», завод пускавых рухавікоў, заводы бытавой тэхнікі і іншыя. Ёсць прадпрыемствы па выпуску будаўнічых матэрыялаў: вытворчасць цэменту, сілікатнай цэглы, жалезабетонных канструкцый і інш. Хімічная прамысловасць: заводы — азотна-тукавы (на базе коксахімічнай вытворчасці Наваліпецкага металургічнага камбіната), «Хімпрадукт», гумава-пласмасавых вырабаў.
Апроч гэтага, маюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай (кандытарская фабрыка, завод мінеральных вод і інш.) і лёгкай прамысловасці (швейная фабрыка «Ліпчанка», фабрыка «Ліпецкія ўзоры», мэблевая фабрыка і інш.)
Вядомыя асобы
- Васіль Іванавіч Вядзернікаў (1919—1991) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук[2]
- Мікалай Канстанцінавіч Сакалоў (нар. 1946) — беларускі гісторык.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 338.
Ліпецк на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Населеныя пункты Ліпецкай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.