Ліскі (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліскі.
Ліскі (руск.: Лиски) — горад (з 1937 г.) у Ліскінскім гарадскім паселішчы Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр гарадского паселішча і раёна.
Геаграфічныя звесткі
Знаходзіцца на Окска-Данской раўніне, порт на р. Дон; за 98 км на паўднёвы ўсход ад Варонежа. Клімат умерана-кантынентальны, ападкаў 435—560 мм/г. Буйны чыгуначны вузел Паўднёва-Усходняй чыгункі. У гарадское паселішча ўваходзіць хутар Калач (303 чал., 2009 г.)[1].
Гісторыя
З 1571[3] альбо 1576[4] г. ля возера Багаты Затон (Багаты Юрт, сучаснае Багатае возера) на левым беразе р. Дон усталёўваўся летні вартавы пост. У 1787 г. на гэтым месцы слабада Пакроўская ператварылася ў слабаду Новапакроўскую[4], ці сяло Новая Пакроўка (Баброўскае)[2].
На правым беразе Дона на месцы сучаснага горада знаходзіліся сёлы Ліскі (у 1717—1803 гг. — Петрапаўлаўскае) і Залужнае. У 1870 г. ў Новай Пакроўцы ўтворана чыгуначная станцыя, названая по правабярэжнаму сялу — Ліскі[2]. З 1895 г. станцыя з’яўляецца вузлавой[3].
У 1928 г. сяло Новая Пакроўка аб’яднана з прыстанцыйным пасёлкам і ператворана ў рабочы пасёлак Свабода, які стаў цэнтрам утворанага Ліскінскага раёна. У 1937 г. рабочы пасёлак ператвораны ў горад. У 1943 г. яму нададзена назва па чыгуначнай станцыі — Ліскі. У 1965—91 гг. меў назву Георгіу-Дэж[2].
Эканоміка, адукацыя
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш. Філіялы варонежскіх дзяржаўнага ўніверсітэта і інстытута высокіх тэхналогій.
Славутасці
- Будынак чыгуначнай станцыі (1870 г.)
- Гісторыка-краязнаўчы музей
- Дзіцячая чыгунка (руск.)
- У 10 км размешчаныя Дзіўнагорскі Успенскі манастыр (1640 г.) і Дзяржаўны прыродны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік «Дзіўнагор’е»
Вядомыя людзі
- Уладзімір Ждаміраў — саліст музычнай групы «Бутырка».
- Віктар Ільіч Лівенцаў (1918—2009) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944), старшыня Камiтэта па фiзiчнай культуры i спорце пры Савеце Мiнiстраў БССР (1958—1978), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5 — 10 скліканняў.
- Аляксандр Кірылаў — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1984 г. па цяжкай атлетыцы, майстар спорта СССР.
Зноскі
- 1 2 3 4 Поселения // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области. (руск.)
- 1 2 3 4 Лиски // Города России. (руск.)
- 1 2 Архівавана 9 ліпеня 2010. История района в датах // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области. (руск.) Архівавана 9 ліпеня 2010.
- 1 2 Лиски // Лиски. Информационный портал. (руск.)
Літаратура
- ЗЮБИН М. В. Лиски. Земля и люди. Воронеж, 1990. (руск.)
Спасылкі
- Лиски. Администрация городского поселения г. Лиски. (руск.)
- Лиски. Информационный портал. (руск.)
- Расписание поездов по станции Лиски / votpusk.ru (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.