wd wp Пошук:

Літамержыцы

Літамержыцы (чэшск.: Litoměřice [ˈlɪtomɲɛr̝ɪtsɛ]), Лейтмерыц (ням.: Leitmeritz) — старадаўні горад у Чэхіі, размешчаны ў даліне рэк Лабы (Эльбы) і Огржэ, прыкладна ў 72 км ад Прагі. Колькасць насельніцтва — 25 687 чалавек. (2004 год). Нацыянальны склад: пераважна чэхі.

Сучасны від на Літамержыцы (Чэхія) з узгорка Радабыл

Гісторыя

Афіцыйнай датай заснавання горада лічыцца 1057 год, калі князь Спытыгнеў II заснаваў тут базіліку ў раманскім стылі, на месцы якой у XVII стагоддзі ўзвялі сабор Св. Стэфана. У X-XII стст. Літамержыцы ўваходзілі ва ўладанні дынастыі Пржэмысловічаў, якія, аднак, даравалі яго шляхетнаму роду Вршоўцаў разам з горадам Жацец за ваенныя і палітычныя заслугі (да 1108 года).

З XIII стагоддзі Літамержыцы становяцца культурным цэнтрам края. У прыватнасці, тут ўзнікаюць рэзідэнцыі францысканскага і дамініканскага манаскіх ордэнаў. Горад паступова забудоўваецца каменнымі дамамі, пашыраецца. У XV-XVI стст. асабліва актыўна забудоўваецца. На працягу шматлікіх стагоддзяў асноўнымі галінамі эканомікі Літамержыцаў заставаліся рамёствы, гандаль, вінаробства і рачны транспарт. У XIX стагоддзі тут стала развівацца харчовая прамысловасць. У наш час у Літамержыцах праводзяцца сельскагаспадарчыя выстаўкі пад назвай «Гарод Чэхіі».

Славутасці

Сабор Святога Стэфана, касцёлы Св. Войцеха і Св. Вацлава, касцёл Усіх Святых, езуіцкі і дамініканскі саборы, касцёл капуцынаў, сінагога. Непадалёк ад горада знаходзяцца: Клашцерац над Огржы, высокі ўзгорак Радабіл і былы падземны ваенны завод Трэцяга рэйха Б5-Рыхард.

Спасылкі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be