wd wp Пошук:

Мажэйкей

Мажэйкей (літ.: Mažeikiai) — горад у паўночна-заходняй Літве, на мяжы з Латвіяй, размешчаны на рацэ Вянта. Колькасць насельніцтва складае 40 800 чалавек. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Мажэйкейскага раёна, які уваходзіць у склад Цяльшэйскага павета.

Гісторыя

Упершыню горад узгадваецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска, пад час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі.

Горад пачаў хутка развівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе, у горадзе было ўжо 13 крамаў і 5 бровараў. У 1894 годзе тут была пабудаваная царква, у 1902 годзе каталіцкі касцёл, а ў 1806 — лютэранская кірха.

У 1924 годзе Мажэйкей атрымаў статус горада.

Сучасны Мажэйкей з’яўляецца прамысловым цэнтрам Паўночнай Літвы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».

Гарады пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.post.lt/lt/index.html?id=222#2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Мажэйкейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Цяльшэйскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be