Майскэ (Джанкойскі раён)
Майскэ[1][2] (укр.: Ма́йське, крымскатат.: Haklay) — вёска ў Джанкойскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.
Гісторыя
Мясцовая камуна была заснавана ў 1920-я гады паблізу сяла Калай, пераважана яўрэямі-выхадцамі з беларускіх губерняў і атрымала назву Хаклай (іўр.: חקלאי — «селянін»). З 1929 года існуе сяло Майфельд (у перакладзе з ідыш — «майскае поле»), якое стала цэнтрам сельсавета.
У 1941—1944 гадах пад нацысцкай акупацыяй, частка яўрэйскага насельніцтва была эвакуявана, многія забіты акупантамі. Пасля вайны сюды прыбывалі перасяленцы з Украіны. У 1945 годзе Майфельд перайменавалі ў Майскае. З 1946 года ў складзе Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена ў склад УССР. З 1965 года ў Джанкойскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
18 сакавіка 2014 года разам з Джанкойскім раёнам паселішча ўключана ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі паблізу здарылася загаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам[3]; мясцовых жыхароў часова эвакуіравалі[4].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ tass.ru
- ↑ tass.ru
Катэгорыя·Населеныя пункты Джанкойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.