Макееўка
Маке́еўка[2] (укр.: Макі́ївка; у 1920—1931 — Дзмітрыеўск) — горад (з 1925 года) абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Украіны.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[3].
Адміністрацыйны падзел
Макееўка фактычна з’яўляецца горадам-спадарожнікам Данецка і амаль з ім злілася. Уваходзіць у Данецкую агламерацыю. Як і большасць шахцёрскіх данбаскіх гарадоў, уяўляе сабой кангламерат асобных паселішчаў, што зліваюцца ў суцэльнае.
5 адміністрацыйных раёнаў:
- Гарняцкі,
- Кіраўскі,
- Савецкі,
- Цэнтральна-гарадскі,
- Чырвонагвардзейскі.
Насельніцтва
У горадзе пражывае больш як 100 нацыянальнасцей, большасць з іх — рускія (каля 50%), украінцы (больш за 46%), беларусы, татары (1%)[4].
Вядомыя асобы
- Алег Аляксандравіч Рэутаў (1920—1998) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік АН СССР[5]
Вуліцы Макееўкі
Адрасная сістэма горада надзвычай складаная і заблытаная. Так, у розных частках горада існуюць 157 пар вуліц з аднолькавай назвай (напрыклад, вул. Франко ў Цэнтральнагарадскім і вул. Франко ў Гарняцкім раёне), 65 назваў вуліц паўтараюцца тройчы, 12 — чатыры разы, 8 — 5 разоў. Вуліца Кастрычніцкая існуе ў шасці месцах, вул. Стэпавая — у васьмі, прычым 5 разоў яна сустракаецца ў розных частках аднаго Савецкага раёна.
Блытаніны ў адраснай сістэме дадае паўсюдны паўтор не толькі вуліц, але і нумароў дамоў на адной вуліцы (ёсць, напрыклад, 3 дамы № 2 на вуліцы Успенскага ў розных яе частках). Спецыфіку дапаўняе наяўнасць нумараваных праездаў у пэўных вуліц (напрыклад, вул. Альхоўская, завулак 13, дом 32). Акрамя таго, часам дамы, размешчаныя ў завулках бліжэй да вуліцы Паркавая, могуць мець адрас «вул. Паркавая, завулак 13, дом 32», бліжэй да вул. Луначарскага — «вул. Луначарскага, завулак 13, дом 32», а бліжэй да вул. Ярашэнкі — «вул. Ярашэнкі, завулак 13, дом 32».
Хасс прыдаюць таксама розныя адносіны да вуліц дамоў, размешчаных побач, але маючых розную колькасць паверхаў: так, сярод мікрараёну Цэнтральны сустракаюцца дамы з адрасамі «вул. Блюхера», «вул. Пятроўскага», «вул. Кармелюка» і іншыя, частка з гэтых вуліц маюць у цяперашні час па 1 доме (са з’яўленнем новых мікрараёнаў вуліцы фактычна перасталі існаваць).
Вуліцы таксама даволі часта пераймяноўваюцца: напрыклад, на дзвюх картах, выдадзеных з розніцай у 9 гадоў, у некаторых паселішчах да 80% падпісаных вуліц маюць абсалютна розныя назвы.
Зноскі
- ↑ Государственный комитет статистики Украины. Численность наличного населения Украины. 1 января 2011
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 “Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення”
- ↑ Перапіс Архівавана 7 верасня 2008.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 29.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макееўка
- Афіцыйная старонка Макееўскага гарадскога савета, ваканаўчага камітэта, гарадскога старшыні
- Макееўка на інфармацыйным партале Данецкай вобласці
- Гісторыя Макееўкі
Катэгорыя·Населеныя пункты Атбасарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Уланскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.