wd wp Пошук:

Маларыта

Малары́та[2] (трансліт.: Malaryta) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню ўзгадваецца пад 1566 годам як вялікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 17681790 ў вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура і медны завод. З 1795 пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1970 горад.

Насельніцтва

ГодКолькасць
2009 11 751
2013 11 727
ГодКолькасць
2016 11 823 [4]
2017 11 891 [5]
ГодКолькасць
2019 12 746
2020 12 800 [6]
ГодКолькасць
2021 12 883 [7]
2022 12 869 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».

Культура

Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.

Адукацыя

Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.

Рэлігія

У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.

СМІ

  • Маларыцкая раённая газета «Голас часу»[8].

Славутасці

Мемарыял загінулым ад нямецкага фашызму

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  5. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  6. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  7. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  8. Афіцыйны сайт рэзідэнцыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Маларыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be