wd wp Пошук:

Манастырыска

Манастырыска[1] (укр.: Монастириська) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны на рацэ Карапец (прыток Днястра), раённы цэнтр.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі аб паселішчы сустракаюцца ў дакументах за 1433 і 1437 гг. як уласнасць рыцара Жыгімонта. У 1454 г. згадваецца як горад з магдэбургскім правам, замак.

У кастрычніку 1629 г. рэестравыя казакі і каралеўскія войскі пад камандаваннем Рыгора Чорнага і Стэфана Хмелецкага (агульнае камандаванне рускага ваяводы Станіслава Любамірскага) пад Монастириськамикаля горада разбілі частку арды крымскіх татараў, якія вярталіся з рэшткамі буйной здабычы. Ад 1630 г. — уласнасць Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. Уладальнікамі горада былі ваявода смаленскі Аляксандр Ян Патоцкі, па яго смерці ў 1714 г. удава Тэрэза Тарло, іх сын, львоўскі кашталян граф Юзэф Патоцкі.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у канцы 1773 г. мястэчка стала цэнтрам аднаго з 13-ці дыстрыктаў Галіцкага цыркулу Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. 14 сакавіка 1775 г. Галіцкая прыдворная канцылярыя зацвердзіла праект ад 11 кастрычніка 1774 г., па якім Галіцкі цыркул з цэнтрам у Станіславе складаўся з 4-х дыстрыкту, Манастырыскі дыстрыкт адмяняўся. 2 верасня 1780 г. губернатар Галіцыі быў абавязаны правесці новую адміністрацыйную рэформу кароннага краю. 22 сакавіка 1782 г. імператрыца Аўстрыі Марыя Тэрэзія выдала патэнт, па якім наогул адмяняліся дыстрыкты, ствараліся 18 цыркулаў (акругаў). Манастырыска і навакольныя вёскі ўвайшлі ў склад Станіслаўскай акругі імперыі.

За ўладальніка горада італьянскага шляхціца Караля Бака дэ Гетэ была збудаваная дзяржаўная фабрыка цыгарэт і тытуню (1797 г.) і фабрыка паперы (1864—1914 гг.). У 1884 г. праз горад пралягла чыгунка Станіслаў — Ярмалінцы, якая паспрыяла развіццю прамысловасці і гандлю ў горадзе.

У лістападзе 1918 г. горад увайшоў у склад Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Па выніках савецка-польскай вайны Манастырыска адыйшла да Польшчы, дзе і знаходзіўся да 1939 г., калі з пачаткам Другой сусветнай вайны ў рамках падзей верасня 1939 г. была акупавана СССР і далучана да УССР.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be