Марыямпале
Марыя́мпале (літ.: Marijampolė, традыцыйная беларуская назва — Мар’я́мпаль) — горад у паўднёвай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Марыямпальскага павета.
Насельніцтва каля 47 тыс. чалавек, горад лічыцца сёмым па колькасці насельніцтва горадам краіны. Марыямпале з’яўляецца цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна Судовія.
Горад знаходзіцца за 231 км ад Клайпеды, і за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад мяжы з Польшчай і Расіяй.
Гісторыя
Гісторыя горада пачынаецца ў 1667 годзе, калі у тутэйшай невялікай вёсцы дзейнічаў касцёл. У 1717 годзе тут была пабудавана сядзіба старосты Прэнаў графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў сюды манахаў ордэна Марыянаў, якія заснавалі тут свой касцёл і кляштар. 23 лютага 1792 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў паселішчу статус горада. Пасля трэцяга падзелу Рэчы паспалітай горад трапіў у склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй Марыямпале з 1807 да 1815 года ўваходзіў у склад Польскага каралеўства.
У часы Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі назва горада была заменена на Капсукас у гонар літоўскага камуніста Вінцаса Міцквічуса-Капсукаса. Гістарычная назва была вернута ў 1989 годзе.
З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Спорт
- ФК Судува — футбольны клуб.
- Судува стадыён па футболу.
Гарады-пабрацімы
- Бергіш-Гладбах, Германія
- Кокала, Фінляндыя
- Пётркаў Трыбунальскі, Польшча (14 верасня 2002)[2]
- Чарняхоўск, Расія
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыямпале
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — Statistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ http://www.rcie.piotrkow.pl/nasze-miasto-t70/z-zycia-miasta-t87/miasta-partnerskie-t119/marijampole-litwa-t125
Катэгорыя·Населеныя пункты Марыямпальскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.