Маскоўскі раён (Брэст)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маскоўскі раён.
Маскоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка г. Брэста. Утвораны 7 красавіка 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Геаграфія
Раён размешчаны ў цэнтральнай, усходняй і паўднёвай частках горада, граніца з Ленінскім раёнам праходзіць па ўсходнім участку чыгуначнай дарогі Масква — Брэст, бульварах Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Асноўныя магістралі раёна — вуліцы Я. Купалы, Маскоўская, Пушкінская, Суворава, Гаўрылава, Арлоўская, праспекты Рэспублікі і Партызанскі.
Эканоміка
На тэрыторыі раёна размешчаны 27 прадпрыемстваў прамысловасці, на якіх працуе больш за 13,5 тыс. чалавек. Найбольшую частку ў структуры прамысловай вытворчасці займае харчовая прамысловасць 65 %, лёгкая прамысловасць 11,8 %, машынабудаванне, металаапрацоўка і радыёэлектроніка 10,4 %, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў 7,4 %.
Інфраструктура
Медыцына
Медыцынскую дапамогу падаюць Брэсцкая абласная бальніца, Брэсцкая дзіцячая бальніца, Брэсцкі абласны радзільны дом, Цэнтральная гарадская бальніца, Брэсцкая цэнтральная паліклініка.
Адукацыя
У сістэму адукацыі Маскоўскага раёна ўваходзяць Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт, 6 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 33 установы школьнай адукацыі (1 ліцэй, 3 гімназіі, 21 агульнаадукацыйная школа, 4 школы-сады, 2 пачатковыя школы.
Спорт
У раёне сканцэнтраваны асноўныя спартыўныя аб’екты, як Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнёвых відах спорту «Вікторыя», Брэсцкая абласная СДЮШАР (лёгкаатлетычны манеж), Брэсцкі хакейны клуб (лядовы палац), Спартыўны клуб «Будаўнік», Брэсцкая фізкультурна-аздараўленчая служба, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.
Літаратура
- Брест. Московский район. Портрет на фоне времени / авт. конц. и текста А. М. Суворов. Брест, 2013. 208 с. : ил.
- 25 лет Московскому району г. Бреста 1978—2003. Брест, 2003.15 с.
- Маскоўскаму раёну Брэста 25 : [артыкулы] // Народная трыбуна. 2003. 25 красавіка.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Раёны Брэста
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.