wd wp Пошук:

Масква

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Масква (значэнні).

Масква (руск.: Москва) — горад у цэнтры еўрапейскай часткі Расіі, сталіца краіны. З’яўляецца асобным суб’ектам федэрацыі — горадам федэральнага значэння. Таксама цэнтр Цэнтральнай федэральнай акругі і Маскоўскай вобласці, горад-герой (1965). Найбуйнейшы па колькасці жыхароў горад Расіі і Еўропы, важнейшы транспартны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.

Геаграфія

Горад размешчаны ў міжрэччы Волгі і Акі, на ўскраіне Мяшчорскай нізіны. Па тэрыторыі Масквы працякае каля 150 рэчак, большасць з якіх у падземных трубах; самая вялікая рака Масква з прытокамі Яўза і Сетунь. У межы Масквы ўключаны былыя гарады Бабушкін, Любліно, Кунцава, Пярова, Тушына і іншыя населеныя пункты. Падзяляецца на 10 адміністрацыйных акруг.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Масквы У канцы І тыс. асновай насельніцтва Масквы былі вяцічы. У канцы ХІ ст. Масква — невялікі горад з умацаваным цэнтрам і рамесна-гандлёвым пасадам. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 як уладанне суздальскага князя Юрыя Далгарукага. На мяжы XII—XIII ст. значны горад Уладзіміра-Суздальскага княства. У 1237-38 разбурана мангола-татарамі. 3 канца ХІІІ ст. цэнтр самастойнага княства; пачынальнікам дынастыі маскоўскіх князёў быў Даніла Аляксандравіч, сын Аляксандра Неўскага. 3 XIV ст. цэнтр Маскоўскага вялікага княства. Каля 1326 пры Іване I з Уладзіміра ў Маскву перанесена рэзідэнцыя мітрапалітаў рускай праваслаўнай царквы. У 1368 і 1370 войскі Дзмітрыя Іванавіча Данскога адбілі напады на Маскву вялікага князя ВКЛ Альгерда. У Маскве фарміравалася рускае войска, якое ўдзельнічала ў Кулікоўскай бітве 1380. У 1382 горад абрабаваў і спаліў хан Тахтамыш.

3 канца XV ст. Масква — сталіца Расіі, у сувязі з чым у XV—XVI ст. павялічылася эканамічнае значэнне горада (вытворчасць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), заснаваны Гарматны двор, Парахавы (канец XV ст.) і Манетны (1534) двары. У сакавіку 1564 Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец выдалі ў Маскве першую друкаваную рускую кнігу («Апостал»). Горад моцна пацярпеў у часы апрычніны (1565-72, 1575-76), у 1571 спалены (акрамя Крамля) войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1610 акупіраваны войскамі Рэчы Паспалітай, вызвалены народным апалчэннем пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. 3 XVІІ ст. Масква — усерасійскі цэнтр рамеснай вытворчасці і гандлю (у канцы 1630-х г. у горадзе было каля 2 тыс. рамеснікаў), узніклі парахавыя млыны, папяровыя мануфактуры, Гранатны двор і інш. У 1687 заснавана Славяна-грэка-лацінская акадэмія (з 1682 Маскоўская духоўная акадэмія). У 1682 і 1698 у Маскве адбыліся бунты стральцоў. 3 1708 цэнтр Маскоўскай губерні, рэзідэнцыя генерал-губернатарства. Пасля пераносу ў 1712 сталіцы Расіі ў Пецярбург Масква засталася важнейшым эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны. У XVІІІ ст. развівалася тэкстыльная вытворчасць (палатняныя, шаўковыя мануфактуры, Суконны двор). Паводле перапісу 1701 ў Маскве 16 358 двароў. Пачалося брукаванне вуліц, у 1730 з’явілася вулічнае асвятленне, у 1781—1804 пабудаваны першы ў Расіі водаправод. У 1699 заснавана Бурмістрава палата (пазней Ратуша, з 1720 Магістрат), у 1785 — Гарадская дума. Заснаваны Артылерыйская (1707) і Інжынерная (1712) школы, у 1755 — Маскоўскі ўніверсітэт. У вайну 1812 Масква — цэнтр агульнарасійскага супраціўлення, на 2/3 спалена войскамі Напалеона I. У 1814 тут дзейнічала больш за 250 прадпрыемстваў. 3 2-й пал. ХІХ ст. Масква — найбуйнейшы чыгуначны цэнтр краіны. У канцы 1840-х г. у горадзе з’явіўся першы грамадскі транспарт — «лінейкі», у 1899 — Маскоўскі трамвай.

У пач. ХХ ст. Масква — буйны сусветны крэдытна-фінансавы цэнтр. Адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1905 — 07 і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 ў Расіі. 3 1918 Масква — сталіца РСФСР, у 1922-91 — СССР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася Маскоўская бітва 1941—42, масквічы сфарміравалі 16 дывізій народнага апалчэння; тут знаходзіліся Дзяржаўны камітэт абароны і Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У 1980 ў Маскве прайшлі XXII Летнія Алімпійскія гульні.

3 1990 у Маскве абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. 3 1992 Масква — сталіца Расійскай Федэрацыі, горад федэральнага значэння — суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны падзел

Паўночна-заходняя адміністрацыйная акруга Паўночная адміністрацыйная акруга Паўночна-усходняя адміністрацыйная акруга
Заходняя адміністрацыйная акруга Цэнтральная адміністрацыйная акруга Усходняя адміністрацыйная акруга
Паўднёва-заходняя адміністрацыйная акруга Паўднёвая адміністрацыйная акруга Паўднёва-усходняя адміністрацыйная акруга

Гаспадарка

Масква — адзін з найбуйнейшых у свеце індустрыяльных цэнтраў. У структуры прамысловай прадукцыі вылучаюцца электраэнергетыка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая і інш. Шмат прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, вядучыя прадпрыемствы авіяцыйнай, ракетна-касмічнай, радыёэлектроннай, прыладабудаўнічай прамысловасці. Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка, найбольшыя прадпрыемствы: «ЗІЛ», «Маскоўскі падшыпнік», авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя Дзяменцьева, вытворчае аб’яднанне «Энергія», завод імя Хрунічава і інш. Нафтаперапрацоўчы завод.

Масква — цэнтр кнігавыдавецтва і кнігадрукавання. Развіваецца кінапрамысловасць. Галоўны фінансавы і інвестыцыйны цэнтр краіны.

Транспарт

Вузел чыгунак, аўтамабільных, водных і паветраных шляхоў зносін, рачны порт. Ад Масквы адыходзяць 11 электрыфікаваных напрамкаў чыгункі, 13 шашэйных дарог, міжнародныя аэрапорты Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, 3 рачных порты (выхады да мораў Атлантычнага і Паўночна-Ледавітага акіянаў). 9 чыгуначных вакзалаў:

Дзейнічае Маскоўскі метрапалітэн (з 1935 года).

Навучальныя ўстановы

Тэатры

Музеі

Славутасці

Выдатныя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Масквы

Гарады-пабрацімы

Масква мае партнёрства з наступнымі гарадамі:

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://dlib.rsl.ru/viewer/01003543120#?page=23
  2. Министерство экономического развития Российской Федерации. Федеральное агентство кадастра объектов недвижимости. ГОСУДАРСТВЕННЫЙ (НАЦИОНАЛЬНЫЙ) ДОКЛАД О СОСТОЯНИИ И ИСПОЛЬЗОВАНИИ ЗЕМЕЛЬ В РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ В 2008 ГОДУ МОСКВА, 2009 с.187
  3. https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/ Праверана 27 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Краснагорскага раёна (Бранская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Масквы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be