wd wp Пошук:

Масьяф

Масья́ф (араб. مصياف‎‎)  — горад у Сірыі, у мухафазе Хама. Вядомы буйной сярэднявечнай крэпасцю.

Гісторыя

Масьяф быў заснаваны візантыйцамі ў даліне Аронта, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў Хама — Баніяс і Антыёхія — Хомс.

У 1103 годзе горад захопліваецца Раймундам IV, графам Тулузы і Трыпалі[1].

Каля 1140 года асасіны-нізарыты набываюць Масьяф і яшчэ некалькі суседніх крэпасцей у крыжакоў[1]. Масьяф становіцца галоўнай крэпасцю асасінаў у Сірыі.

У 1157 годзе ў рэгіёне адбываецца моцнае землетрасенне, што разбурыла суседнюю крэпасць Шайзар[2].

У 1163 годзе кіраўніком («старцам гары») асасінаў Масьяфа становіцца Рашыд ад-Дзін Сінан[3].

У 1176 годзе Масьяф беспаспяхова абложваўся Саладзінам.

У верасні 1193 года памірае Рашыд ад-Дзін Сінан, «старац гары» Масьяфа і адзін самых значных лідараў асасінаў-нізарытаў[4].

У 1256 годзе сталіца асасінаў, Аламут, узята манголамі, а ў 1260-м тая ж доля спасцігла і Масьяф[5]. У тым жа годзе мамлюкі (пры ўдзеле асасінаў на іх баку) пад правадырствам султана Бейбарса I разграмілі манголаў у бітве пры Айн-Джалуце і выгналі іх з Сірыі. Асасінам удалося вярнуць Масьяф, а таксама яшчэ некалькі крэпасцей.

У 1270 годзе Бейбарс уключае Масьяф у склад дзяржавы мамлюкаў. Апошняя крэпасць нізарытаў, Аль-Каф, становіцца часткай Мамлюкскага султаната ў 1273 годзе[3].

У 1516 годзе Масьяф захоплены туркамі-асманамі. Аж да XIX стагоддзя працягвалася барацьба паміж нізарытамі і алавітамі за кантроль над горадам[1].

У 1920 годзе горад уваходзіць у склад Дзяржавы Алавітаў пад французскі мандатам.

5 снежня 1936 года, разам з усёй Дзяржавы Алавітаў, Масьяф уваходзіць у склад Сірыі.

З 2000 года праграма падтрымкі гістарычных гарадоў Ага-хан (HCSP) праводзіць кампанію па захаванні горада і крэпасці Масьяф.

Крэпасць

Крэпасць захавала вялікую частку сваіх сцен. Яна займае скалы шырынёй у 10 метраў. У архітэктуры замка прысутнічаюць элементы грэка-рымскай і візантыйскай архітэктур. Лепш за ўсё захаваліся вароты, увянчаныя зубцамі і парапет з байніцамі.

У культуры

Заўвагі

  1. 1 2 3 Georges Pillement, Liban, Syrie et Chypre inconnus, Albin Michel, coll. «Les guides Pillement», 1971 , p. 268—269
  2. Usâma Ibn Munqidh (trad. André Miquel), Des enseignements de la vie, Imprimerie nationale, coll. «Collection orientale de l’imprimerie nationale», 1983 (ISBN 2-11-080785-7), p. 81
  3. 1 2 Janine & Dominique Sourdel, ibidem, p. 550, article Masyaf
  4. Anthony Campbell. The Assassins of Alamut(англ.)  (pdf). Iran Chamber Society (13 кастрычніка 2004). Праверана 18 снежня 2019.
  5. Масиаф(недаступная спасылка)
  6. assassinscreed.wikia.com

Літаратура

  • Janine & Dominique Sourdel, Dictionnaire historique de l’islam, PUF, coll. «Quadrige», 2004, 1056 p. (ISBN 978-2-13-054536-1), p. 550, article Masyaf
  • Georges Pillement, Liban, Syrie et Chypre inconnus, Albin Michel, coll. «Les guides Pillement», 1971

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be