Мафікенг
Мафікенг, да 1980 года Мафекінг (тсвана: Mafikeng, англ.: Mafeking) — горад у ПАР, цэнтр Паўночна-Заходняй правінцыі, размешчаны на мяжы з Батсванай, у 1400 км ад Кейптаўна і 260 км ад Яганэсбурга. У 2001 насельніцтва горада складала 49300 чалавек. Размешчаны на стэпавай раўніне на вышыні 1500 м па берагах ракі Малопа.
Гісторыя
Першапачаткова ў раёне горада размяшчалася рэзідэнцыя правадыроў племя баралонг, якое належыць да тсвана. У 1880-я гады брытанскія каланісты, выкупіўшы ў правадыроў зямлю, заснавалі паселішча Мафікенг, што перакладаецца з мовы тсвана як месца камянёў. Пазней жыхары сталі вымаўляць назву як Мафекінг. Падчас Другой англа-бурскай вайны горад, гарнізонам якога камандаваў Роберт Бадэн-Паўэл, быў абложаны бурамі з кастрычніка 1899 да мая 1900, пасля чаго яны знялі аблогу. Горад адносіўся першапачаткова да калоніі Бечуаналенд, цэнтрам якой з’яўляўся, з 1895 да Капскай калоніі, з 1910 да ПАС. Таксама ў Мафікенгу з 1885 па 1965 гады размяшчаўся цэнтр суседняга пратэктарата Бечуаналенд.
У 1970-я гады ў горадзе размяшчалася часавая сталіца бантустана Бапутатсвана, у склад якога ён не ўваходзіў. Неўзабаве побач была пабудавана сталіца бантустана, Ммабата. У 1980 горад быў афіцыйна пераназваны ў Мафікенг. Пасля ліквідацыі бантустана ў 1994 Мафікенг і Ммабата былі аб’яднаны, прычым Мафікенг стаў сталіцай Паўночна-Заходняй правінцыі.
Клімат
Клімат Мафікенга | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 30,6 | 29,3 | 28,2 | 25,8 | 22,8 | 20,4 | 20,2 | 23,4 | 26,9 | 29,5 | 29,7 | 30,5 | 26,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 23,7 | 22,8 | 21,4 | 18,2 | 14,3 | 11,4 | 11,3 | 14,2 | 18,1 | 21,3 | 22,4 | 23,4 | 18,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 16,8 | 16,4 | 14,6 | 10,5 | 5,8 | 2,3 | 2,4 | 5,0 | 9,3 | 13,2 | 15,0 | 16,3 | 10,6 |
Норма ападкаў, мм | 111,5 | 83,1 | 79,0 | 53,3 | 14,7 | 5,6 | 2,5 | 5,5 | 15,2 | 43,7 | 68,6 | 85,5 | 568,2 |
Крыніца: , |
Адукацыя
У горадзе размешчаны адзін з кампусаў Паўночна-заходняга ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ South African Post Office
- ↑ http://www.postoffice.co.za/tools/pcodes.xls
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мафікенг
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1885 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.