wd wp Пошук:

Мглінскі раён

Мглінскі раён (руск.: Мглинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мглін.

Геаграфія

Плошча раёна — 1120 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Варануса.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Мглінскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1966 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 21,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 8,2 тыс. Усяго налічваецца 131 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 12 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

Сельскія паселішчы:

Славутасці

  • Царква Св. Мікалая ў с. Высокае
  • Царква Узвышэння Св. Крыжа ў с. Курчычы
  • Царква Св. Мікалая ў с. Лугавец
  • Сядзібна-паркавы комплекс Дуніных-Баркоўскіх і царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Новая Раманоўка
  • Царква Св. Міхала Арханёла ў с. Разрытае

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be