Мелён
Мeлён (фр.: Melun) — галоўны горад французскага дэпартамента Сена і Марна, ля паўночнай ускраіны леса Фантэнбло, за 45 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).
Падобна сталіцы Францыі, Мeлён раскінуўся на абодвух берагах Сены, тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае прыёрства і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны Робертам II у 1016—1031 гадах, грунтоўна абноўлены ў XVI стагоддзі, а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац XIX стагоддзя. Адтуль паходзіць Меленскі дыптых Жана Фуке.
У Сярэднявечча Мeлён, вядомы яшчэ рымлянам як Melodunum, служыў упадабанай рэзідэнцыяй Капетынгаў. Вялікая частка горада была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.
У наваколлях горада захаваўся адзін з лепшых узораў французскага барока — палац Ва-ле-Віконт.
Зноскі
- ↑ French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мелён
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.