Мемфіс (Тэнесі)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мемфіс.
Мемфіс (англ.: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Размешчаны на паўднёвым захадзе штата Тэнесі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місісіпі, пры ўпадзенні ў яе ракі Уолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мемфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[1].
Агламерацыя Мемфіса ўключае ў сябе акрамя тых акруг, што знаходзяцца ў штаце Тэнесі, таксама і тыя, што знаходзяцца ў штатах Місісіпі і Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць агламерацыю Мемфіса другой па велічыні ў штаце Тэнесі. Больш за яе толькі агламерацыя горада Нэшвіла.
Мемфіс самы «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата (Ноксвіл, Чатануга і Нэшвіл). Жыхары Мемфіса называюцца мемфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мемфіс, — Цэнтральным Поўднем.
Гісторыя
Да прыбыцця еўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз размешчаны Мемфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Іспанскі даследчык Эрнанда дэ Сота і два французскія даследчыкі Рэнэ Рабер Кавалье і Сью дэ ла Сае былі першымі, хто даследаваў тэрыторыю Мемфіса[2].
Геаграфія
Мемфіс размешчаны на паўднёвым захадзе Тэнесі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², з якіх 723,4 км² ёсць зямля і 40,0 км² або 5,24 %, вада.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Герман Кейн — амерыканскі палітык
- Арэта Франклін — амерыканская спявачка
- Гаральд Мэйберн (нар. 1936) — амерыканскі джазавы піяніст, кампазітар і выкладчык
Зноскі
- ↑ US Census Bureau.
- ↑ Tennessee Encyclopedia of History and Culture - Fort Prudhomme and La Salle. Tennesseeencyclopedia.net.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мемфіс (Тэнесі)
- Афіцыйны сайт горада
- Гісторыя Мемфіса
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1819 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.