wd wp Пошук:

Мероэ

Ме́раэ, Мероэ (стар.-грэч.: Μερόη, араб. أهرامات مروي‎‎) — старажытны горад, цэнтр старажытнай цывілізацыі ў Афрыцы. Знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Судана, на поўдзень ад 5-га парога Ніла (паміж вёскамі Кігейк, Дэркаб і Бегаравія)[1].

Сталіца Мераіцкага царства ў IXVIII ст. да н.э. — VIIIIX ст. н.э. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне (караванныя шляхі ад Ніла і Чырвонага мора да Міжземнамор’я), радовішча жалезнай руды садзейнічалі ўзвышэнню горада. У Мероэ ўзнік першы ў Афрыцы алфавіт. Каля 330340 н.э. заваявана Аксумскім царствам. 3 пачатку 20 ст. вядуцца археалагічныя раскопкі. Захаваліся руіны замкаў, рымскіх лазняў, абсерваторыі, храмаў Амона, Ісіды і інш. Асноўная тэрыторыя Мероэ занята жылымі кварталамі і вытворчымі майстэрнямі. На ўсход ад Мероэ некропалі: адзін царскі і 2 агульныя[1].

Рэшткі Мероэ плошчай 24 км² ўключаны ў 2011 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. 1 2 Мераэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты на Ніле Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be