wd wp Пошук:

Млада Болеслаў

Мла́да-Бо́леслаў (чэшск.: Mladá Boleslav), был. Юнгбунцлау (ням.: Jungbunzlau[2]) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Сярэднячэшскага края. Адміністрацыйны цэнтр раёна Млада Болеслаў і муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Размешчаны на левым беразе ракі Ізеры, за 50 км на паўночны ўсход ад Прагі. Чыгуначны вузел.

Насельніцтва 43,4 тысяч жыхароў (2003). Плошча 28,9 км².

Гісторыя

Горад Млада Болеслаў быў заснаваны ў другой палове X стагоддзя Баляславам II як каралеўскі замак[2]. Да часу яго заснавання каля Прагі ўжо меўся замак пад назвай Болеслаў, таму новы замак быў названы Mladá («маладым») Болеславам, што дазволіла лёгка адрозніваць яго ад больш старога замка, які атрымаў у XV стагоддзі назву Stará Boleslav («Стары Болеслаў»).

Дзякуючы свайму выгоднаму размяшчэнню на шляху з Прагі ў Лужыцу і Брандэнбург Млада Болеслаў хутка развіваўся, у 1334 і 1436 гадах атрымліваў правы каралеўскага горада.

У XVI стагоддзі горад зрабіўся галоўным цэнтрам чэшскіх братоў, якія заснавалі тут адну з першых сваіх друкарань[2]. У XVII стагоддзі прыйшоў у заняпад.

У канцы XIX стагоддзя горад перажыў «другое нараджэнне» дзякуючы заснаванаму тут заводу «Шкода»; Млада Болеслаў квітнее дзякуючы аўтамабільнаму заводу і дагэтуль.

Эканоміка

З’яўляецца галоўным цэнтрам чэшскай аўтамабільны прамысловасці; завод у Млада Болеславе выпускае аўтамабілі сусветна вядомай маркі «Шкода». Вырабляюцца пераважна легкавыя аўтамабілі. Ёсць малаважная цукровая прамысловасць.

Славутасці

Асноўнымі славутасцямі горада з’яўляюцца:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. 1 2 3 Юнгбунцлау // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be